Спадчына: Касманаўтыка
Серада, 25 Чэрвень 2025 11:56
5 лістапада 2025 г. — 40 гадоў з дня адкрыцця музея авіяцыі і касманаўтыкі «Космас» у г. Брэсце (1985–2003), аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
У мікрараёне «Усход-2» г. Брэста доўгі час знаходзіўся самалёт «ИЛ-18», які рашэннем ЦК УЛКСМ у 1981 г. быў падораны камсамольцам Брэстчыны як узнагарода за выдатную работу. Самалёт паставілі на пляцоўцы, дзе быў створаны «Дзіцячы гарадок», паблізу ў 1984 г. узведзены фізкультурна-аздараўленчы комплекс і дзіцячае кафэ. Самалёт стаў славутасцю горада і сімвалам камсамольскай арганізацыі.